Хуткія дзятлаўчане на “суседскай” лыжні

У Навагрудскім раёне на базе спартыўна-біятлоннага комплексу “Сялец” прайшлі абласныя спаборніцтвы па лыжных гонках сярод дзяцей і падлеткаў.

Юныя спартсмены ўдзельнічалі як у індывідуальных гонках, так і ў эстафетах.

У састаў зборнай Дзятлаўскага раёна ўвайшлі хлопцы і дзяўчаты 2008-2009 гадоў нараджэння: Арына Ганчар, Надзея Пашкевіч, Лізавета Куніцкая, Кацярына Мацюк, Ілья Рэйба, Вадзім Ціхан, Максім Ляўшук і Вадзім Сёмуха. Лепшыя вынікі ў нашай камандзе паказалі Арына Ганчар і Ілья Рэйба.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Дятловский районный физкультурно-спортивный клуб

Контактная информация

X
×