Паядынкі тактык і стратэгій

У Дзятлаве завяршыўся адкрыты чэмпіянат раёна па шахматах сярод аматараў ад 18 гадоў і старэйшых.

Арганізатарам спаборніцтваў выступіў раённы фізкультурна-спартыўны клуб. У чэмпіянаце прынялі ўдзел 10 шахматыстаў, у тым ліку і адзін гулец са Слоніма. Па выніках усіх партый лепшым гросмайстрам стаў сланімчанін Уладзімір Літвін, на рахунку якога 8,5 бала.

Другое і трэцяе месцы занялі дзятлаўчане Уладзімір Зайцаў і Сяргей Бамбір – 7,5 і 5,5 бала адпаведна. Прызёры спаборніцтваў былі ўзнагароджаны дыпломамі, а чэмпіён – яшчэ і грашовым прызам.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Фота ўдзельнікаў спаборніцтваў

Дятловский районный физкультурно-спортивный клуб

Контактная информация

X
×